Cустракай, Беларусь!

Родны луг, свой кiлiм
Нам пад ногi сцялi!
Поле роднае, зноў
Да сябе нас тулi!
Слаўны бор, нас вiтай,
Мiлы гай, нас прымай,
I дзяцiнства рака
Шчыра так абдымай!

Добры дзень, землякi!
З вамi тут, як нi з кiм,
Гаваркiя дзянькi
I – гамоняць вякi.
I даносяць вятры
Галасы крывiчоў,
Галасы ваяроў,
Звон iх вострых мячоў...

Наш паклон вам, бацькi,
Нашы сёстры, браты,
Нашы цёткi, дзядзькi,
Колькi ў вас дабраты!
Шчасця больш цi спазнаць
Як вас, родных, абняць,
I за вас i за нас
Поўны келiх падняць!

Сустракай, Беларусь,
Сваiх дочак, сыноў!
Мы ляцiм да цябе,
Як на крылах iзноў,
Мы ў журбе аб табе
Столькi выснiлi сноў!
Сустракай, Беларусь,
Сваiх дочак, сыноў!


Рецензии