Бог пачуу...

Бог пачуў – i чуе родны краю:
Дудка беларуская так грае!
Россыпамi сонечнага рання
Гэта гранне –
Быць людзьмi старанне.

Ды парой агорне смутак нейкi:
Грання беларускае жалейкi
Дзiўных гукаў-зыкаў зёлкi-лекi
Цi памогуць – хто душой калекi?

Каб без мовы нашай не сканалi,
Каб жыццё з радзiмай ладкавалi,
Пад чужую дудку не скакалi,
Пад сваю жалейку смуткавалi.

.....................................................

Гранне беларускае жалейкi–
Слёзы на вачах у салавейкi,
Дудка беларуская так грае, -
Хто не умёр, - аж сэрца замiрае.

Каб жылi заўжды мы з Божай ласкай, -
З роднай мiлагучнай мовай наскай, -
Пад сваю жалейку смуткавалi,
Пад чужую дудку не скакалi.


Рецензии