Гуканне вясны

За ваколiцай ля гаю
Я вясну сваю гукаю.
Я хачу як i ў сямнаццаць
Са сваёй вясной спаткацца,

З ёй, красуняю, сустрэцца,
Ад яе вачэй сагрэцца,
Каб пралескамi як колiсь
Прарасталi слоўцы з сэрца.

Ў родным краi, ў чулым гаi
Доўга рэха замiрае.
I здаецца што шукае
I мяне вясна гукае...


Рецензии