Каваль

Зранку ў кузнi чуцен звон, -
Гэта так шчыруе ён
Мой асiлак, чараўнiк,
Што да сэрца мне прынiк.

Ён ад продкаў мае дар, -
Са стыхiямi ў ладах.
Ўсе пры iм: агонь, метал,
I паветра, i вада.

 Каваля свайго люблю,
 Каваля свайго хвалю.
 Да грудзей яго магутных
 Я галованьку тулю.

Любiць месяц цiкаваць
Як нястомны мой каваль,
Калi й ночка настае,
Наша шчасцейка куе...

I Сусвет узнiкнуць змог,
Бо у iм каваль – сам Бог:
Раздзiмае сонца горан,
Што да ранку – iскры зор.

 Каваля свайго люблю,
 Кавля свайго хвалю.
 Хай i Бог яго галубiць,
 Шле удачы кавалю!


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.