На вотчыне

Прыехаўшы здалёк
Не мог я надзiвiцца:
Ў Падольцах – касцялок –
Прыгожая каплiца.

Нямала землякi
Мае папрацавалi:
Нi часу – год якi,
Нi сiл не шкадавалi.

Вярталiся не раз
Дахаты позна ўночы,
Пакуль не стала ў нас
Каплiца, як званочак.

I кожны лепту ўнёс,
Калi збiралi сродкi...
Глядзяць на нас з нябёс
Усцешаныя продкi.

Ў нядзельку тут з сям’ёй
Iду я памалiцца.
На вотчыне маёй
Жыве Бог –
Ёсць каплiца...


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.