Мой закуточак

 Там, дзе Нёмана воды прывольна хвалююць,
 Дзе ля берага шэрыя качкi вандруюць,
 Дзе пралескi вясной зацвiтаюць у гурточак,
 Сярод млявай прыроды - i мой закуточак!

 Таямнiчыя сосны застылi ў пашане,
 Прыгажунi-бярозы – ганарлiвыя панi.
 I з пагорак збегае халодны ручай,
 Абгiнаючы жвава задумлiвы гай.

 Подых хвоi i кветак навевае пяшчоту,
 Як музыка знаходзiць чароўную ноту.
 Па зялёнай траве прабягчысь басанож
 Па паляне ўшыркi, па паляне ўздоўж!

 Для кагосцi мястэчка, хай i мала вядома,
 Для мяне яно нават з маленства знаёма.
 Тут мой скарб, тут мой дом, тут жыццёвы мой сок,
 Запаведны ля Гродна прывабны куток!

 Не iрвусь у замежжа неабсцяжныя далi,
 Мае вочы найлепшыя вiды пазналi!
 Закаханы ў Гродна, у сваю Беларусь,
 Я адсюды ўйсцi нiкуды не згаджусь!


Рецензии
Дзякуй за вершы на роднай мове! Натхнення Вам!

Мария Даниленко   16.05.2016 10:01     Заявить о нарушении