Цвердалобая зiма

 Цвердалобая зiма,
 ну, нiяк не зразумее,
 Што уйсцi прыйшла пара.

 Памарозiла, i досыць!
 Пазабавiла спална!
 Сыпiць, сыпiць белым снегам.
 Скрозь суцэльная сцена!

 Усе замецены дарогi.
 Не праехаць, не прайсцi.
 Тонуць у снежных гурбах ногi,
 Нiкуды не падысцi…
 
 Закруцiла, запуржыла,
 Разухабiлась знарок,
 I вясне не саступае
 Нi на йоту, нi на крок!
 
 Лiчыць глупая, што вечна
 Будзе ўсюды панаваць.
 Снежыць, снежыць недарэчна…
 Лёд не хоча раставаць.

 Але, як ты не старайся,
 Час зiмы ляцiць у зыход.
 Толькi сонейка прыгрэе,
 Лiнуць рэкi талых вод.
 
 Панi Стужа будзе гнана
 Хутка за палярны круг.
 Панi Цеплыня аддана
 Распачне лiхi наступ.

 I змянiць нi хто не ў стане
 Поступ часу на Зямлi.
 За зiмой вясна настане,
 Як ты глобус не круцi!


Рецензии