Дзiуная зiма

 Што за дзiўнае здарэнне
 Адбылося на зямлi?
 Выклiкае ў усiх здзiўленне:
 Нават у лютым без зiмы!

 Ноч панурая пануе.
 Сумны дождж, маркотны дзень.
 I ў шэрасцi сумуе
 Лiха восеньская цень.

 У хмурным снежнi няма снега,
 Сталы студзень топiць лёд.
 Цi прыйдзе да нас уцеха
 Белым пухам у гэты год?

 Хто сваволiць у небасхiле?
 Але можа моцна спiць?
 У небе зорачкi застылi,
 Страцiўшы з зямлёю нiць.

 Толькi хутка, неўзабаве,
 Калi час зiмы прайдзе,
 Снегапад падобны лаве
 З млявых хмар гарой сайдзе!
 
 Завiрушыць завiруха
 Сцежкi белай прасцiной,
 Чараўнiца-папрадуха
 Спрадзе з срэбра дыван свой.

 Хай зiмы ўсяго на кроху!
 Да яе ледзь дакранусь
 I скажу я : -Дзякуй богу,
 Што ў казцы апынусь!

 (студзень 2005 г.)


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.