Родны кут. Зiмовая замалё ка

 Зноў зiмa. Стаiць мароз траскучы.
 Белы колер захапiў прастор.
 Мiльгацiць, iскрыцца снег скрыпучы,
 Вабiць погляд студзеньскi ўзор.

 Ад iмжы срэбрыстыя галiнкi
 Узялi дзiуны казачны прыкiд,
 Ля дарогi тоненькiя лiпкi
 Крохка дапаўняюць краявiд.

 Цышыня. Маўклiвыя сумёты.
 Толькi нейдзе дзяцел грукацiць.
 Хвойны пах навейвае дрымоты,
 Нiбы ён спрабуе час спынiць.

 Манiць лес неапiсальным вiдам, –
 Рэдкая аддушына душы,
 Як спатканне з чымсцi пазабытым
 У мiтуслiвай змрочнасцi глушы.

 Вось мае вытокi i натхненне!
 Нёман, закаваны ў кайданы,
 Спiць у сваёй астуджанай пасцелi,
 Бачыць моўчкi вычварныя сны.
 
 Тут мая маленькая Радзiма,
 Чысты подых роднай стараны,
 Богам дараваная карцiна –
 Напамiн пра нашы каранi.

 Гронкi адзiнокiя рабiны
 Чырванеюць у белай нагаце,
 Быццам ухапiлiсь за галiны,
 Каб не апынуцца ў пустаце.

 Так i мы трымаемся ў свеце,
 Марым , любiм, верым i журбiм,
 Мы- зямлi сваёй заўсёды дзецi
 Родны кут заўжды богатварым!


Рецензии
Як добра атрымалась замалёўка! Дзякуй Вам!

Экологиня   17.05.2006 15:11     Заявить о нарушении