Пакаянне

 Па заблытанай дарозе
 У задрыпанай кашулi,
 У анучах па марозе
 Крочу цiха да матулi.

 Пакараны, з-за няволi,
 Раздзярбанены жыццём,
 Нiбы воран жахаўлiвы
 З перастрэляным крылом.

 Расцянуў свой лёс на срокi :
 Год за два, i два за тры.
 Забалакалi сарокi
 Пра турэмныя гады.

 Змрочны бор вiтае глуха.
 Чорны дзяцел б’е ў кару.
 Дзесьцi ў хаце маць-старуха
 Ждзе ў лютую пару.
 
 Хто прытулiць,абагрэе,
 I мяне не папракне ?
 Вунь за дрэвамi вiднее
 Блеклы свет у маiм акне.

 Ногi цяжасцю налiлiсь,
 Ды пасунулась спiна.
 Вочы сумныя застылi
 У свеце сцiплага акна.

 I засталася кавалак
 Ледзь дарогi мне прайсцi.
 Не магу! Як пень трухлявы!
 Не iсцi, i не паўзцi !

 Упаду я на каленi.
 Застаецца лiш адно –
 Запытацца прабачэння
 Толькi ў Бога самаго!


Рецензии