Напрадвеснi

 Сакавiк замарожан зiмою.
 Раздражняе дакучлiвы снег.
 Гладкi граб, зiхаця нагатою,
 Сарамлiва ўлез у белы мех.
 
 Дзiўным шэранем ззяюць галiнкi,
 Дэманструючы казачны вiд,
 З верхавiнак злятаюць сняжынкi,
 Дапаўняя сабой краявiд.
 
 Фiялетавай дымкай бярозы
 Нехта зверху ахутаў знарок,
 I пупышак каштанавых слёзы
 Заблiшчалi. Вясна не здалёк !

 Сонца хутка зiму разагрэе.
 Пацякуць, пабягуць ручаi.
 Раптам згiнуць сумёты, завеi,
 Заспяваюць шпакi, салаў'i.

 А пакуль напрадвеснi малюе
 Чыстай фарбай студзёны мастак.
 Сакавiк напаследак чаруе
 Зiмавiты ўпарты дзiвак.

 
 
 
 


Рецензии