Замiтусiлася лiповая алея...

 Замiтусiлася лiповая алея
 Пад моцным ветрам, сустракаючысь з зiмой,
 I ўся аколiца, ад холада нямея,
 З пад шэрых хмараў прывiтае снежны рой.

 Шпурляе лicце пачарнелае ад часу
 Студзёны подых усеабдымлiвай зiмы,
 Сваю ўладу зацвярждаючы адразу,
 Жыццё захутвае ў застужаныя сны.

 Царыца холаду i снежнай завiрухi
 Бярэ ў палон прыроды дзiўныя куткi.
 А ў паветры белыя летаюць мухi,
 Выпicывая стыльныя кругi.


Рецензии