Дуб ты мой чырвоны

 Дуб ты мой чырвоны
 Сталы, векавы,
 Стары мой знаёмы
 Волат валявы.
 
 Больш за два стагодзя
 Сцеражэш свой парк.
 Кажуць у народзе,
 Ты лясны вядзьмак.

 Ствол у два абхапа,
 Пасакам кара.
 Укрывае капа –
 Белая гара.

 Ты зiмою строгi,
 Важны вартавы.
 Стаiш ля дарогi
 Ледзь задумлiвы.

 Нiбы спiш у дрымоце,
 Цiха бачыш сны.
 У пэуным асяродзi
 Ты адзiн такi.

 Самавiтым панам
 Явiшся здалi,
 Надзялёны санам
 Ад самой зямлi!

 Баюць,сiлу маеш,
 Чараўнiк – знахар,
 У сабае хаваеш
 Надзвычайны дар!

 Хто цябе абхапiць,
 Ды прытулiць грудзь,
 Дрэва дуж прывабiць,
 Сможа моц адчуць.
 
 Дуб стаiць спрадвеку,
 Гледзячы вакол,
 У радасць чалавеку
 У поступе вякоў!


Рецензии