Уроды

Зграя маральных уродаў
На роднай зямлі пануе,
Плюнуўшы ў душу народу,
Здзек небывалы святкуе.

Галасы распіхаўшы па скрынкам,
Намалявалі працэнты –
За такую работу спрытную
Бацька паставіць ацэнку.

Паставіць! А потым і выставіць,
Бо не зроблена справа на “пяць”.
За падзеі на плошчы Кастрычніцкай
Іх галовы яшчэ паляцяць.

Тых галоў не шкада, паверце,
Халуям – халуёвы лёс.
Сёння – прэмія ў канверце,
Заўтра – воўчы білет пад нос...

А маглі ж і людзьмі застацца,
Як пад кулямі – нашы продкі,
Не сцярпець, не змаўчаць, не прадацца
За кавалак булкі салодкай.

Павязаў іхні “бацька” крыўдай
І паплечнікаў, і халуёў.
Непрыемна, сорамна, крыўдна
За такіх “дачок” і “сыноў”.

І за тых, хто ў далоні пляскае,
Заглядаючы ў шклоўскі рот,
І за тых, хто зброяю бразгае,
Хто з дубінай – на свой народ,

Хто збіваў людзей па-бандыцку,
Несшых каву на плошчу да нас...
Ты падавішся гэтым спіскам,
Шклоўскі д’ябал, яшчэ не раз!

Спіскам тых, што па турмах маюцца,
Што знявечыў рэжым ашалелы...
Ты падавішся! Ты падавішся!
Шклоўскі вырадак звар’яцелы!


Рецензии