Восставшим

Паўстанцам

Прачынайся! Браток Беларус!
Зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах.
Зной Хрыста прыбіваюць на крыж,
Чорны страх пасяліўся ў хатах!

Мы па першаму снегу ідзем,
І чырвоным па беламу льецца.
З намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць мае сэрца.

Падымайся! Браток Беларус!
Супрать цемры, што балем кіруе,
І па душах знявечаных, лесах,
Карагоды вядзе, ды танцуе.

Мы па першаму снегу ідзем
І чырвоным па беламу льецца.
З намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць мае сэрца.

Ты паўстань! Мой браток Беларус!
Сэрца меч агалі свой без страху.
Вынішчай гэты чортаў хаурус-
Вольны ты! – Не кладзіся на плаху.

Мы па беламу снегу ідзем
Пад свінцовым дажджом паміраем.
З намі Бог і Анел, і Свабода!
Ды лунае наш сцяг па-над Краем.


Рецензии
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.