Я вiтаю цябе, дарога!
Цёплы дождж па халодным бруку.
Дзякуй, дружа, што дзякуй богу
Гэтак шмат вось у гэтым гуку,
Калі дождж разьбівае лужы,
Калі ноч шапаціць лістотай.
Калі подых паветра дужы
Разьдзімае прыроды цноту.
Не зважаю на страх і холад
І шыбую наперад строга.
Я вяртаюся ў родны горад.
Я вітаю цябе, дарога!
Свидетельство о публикации №106031600254