Не кранае твой поз рк самотны...

Не кранае твой позірк самотны,
Не сціскаецца сэрца ад жалю,
Можа, чымсці цябе абражаю –
Ты прабач. Прабачэнне істотна.

Ліхалецце змяніла свой колер
З залатога на цемна-чырвоны,
Хай завучыш санеты, канцоны,
Не змяніць непрызначаных роляў.

Я аднойчы застаўся сам-насам
З адзінотай, што думкі глынае,
Я адказваў “мяне не кранае”,
Хоць бывала і сорамна часам.

Я, нарэшце, забыўся на словы,
Мне здаецца, яны не істотны,
Толькі бачу твой позірк самотны –
І не трэба мне іншае мовы.


Рецензии
Вельмі кранула. Дзякуй, Віка.

Катя Дубовская   24.01.2008 01:00     Заявить о нарушении