Сьвятая вышыня

Да краю зямлі,
да вечнасьці...
Паверыш, калі
засьвецішся.

Пачуеш на крылах
вогнішча –
ня ўцяміш, а ўжо
настогнешся.

Згараць твае вочы
сьветлыя,
ня пройдзе ні ночы,
ні ветрынкі.

Слязьмі нязгаснае
полымя
на ўсходзе-захадзе
поўнае

крывёю паўночнай,
ахвярнаю
зальецца паўсвету.
Палярная

ахоўніца неба –
высокая,
да Госпада Бога
далёка нам.


Рецензии