Дзе ты?

Гарачаю кавай запалю адзіноту...
Чакаю, што прыйдзеш анёлам у снах.
Плыву чорнай зоркай па хвалях самоты,
Шукаю твой позірк у доўгіх начах.

Ў бязьмежнасьці могілак выла ваўчыцаю,
Ў бязрадасьці вечнасьці слязьмі наталялася,
Вачыма сьсівелымі ў снезе іскрылася,
Амаль не заўважыла, як разьвіталіся.

Чакаю, што прыйдзеш. Блукаю дарогамі,
Душою нялюдскаю стыну ў холадзе.
Шукаю ў цемры сьцяжынкамі доўгімі,
Шалёна крычу: “Дзе ты? Дзе ты...”


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.