Восеньскiя назiраннi

Сціскаю ў далонях полымя з печы –
Табе ўжо ня грэцца, ня жыць, не спяваць.
Кранаю з самоты пашытую вечнасьць.
Цяпер засталося ўсяго – назіраць,

Як подых апошні апошняга лета
З усьмешкай журботнай ўслед нам глядзіць,
І восень упэўнена крочыць наперад,
Як страшна і горка надзея гарыць –

бы полымя ў печы, малюе вугольлем
аповесць мінулага – светлы ўспамін,
і птушку – былога, што ціха скуголіць
і ў небе знікае, як з вогнішча дым.


Рецензии