Сьвятая вышыня
І зьнікаць птушкай у небе.
Я магла рэхам быць зімой,
Каб шукаць у полымі лета.
Я магла быць - крыламі,
Каб ахоўваць сны твае светлыя,
Ці постаццю быць застылаю,
Нерухомець, шаптаць: “Дзе ты?..”
Я магла быць – зоркаю,
Каб знайшлі мяне ды страцілі,
Каб зьбіраць твае слёзы горкія,
што ля вогнішча згубіш раніцай.
Я магла нават стаць – жаўранкам,
Што скрозь сьлёзы сьпявае з усьмешкай,
Але – проста ўспамінамі стала я:
Паміж намі за табой неадольныя межы.
Свидетельство о публикации №106021800049