Гарбата са снегам

Ты... маленькім прывідам сядзіш на аблоках,
Сьмяешся ўголас, каб чулі тыя,
Хто ноч праганяе полымем з вокнаў,
Насуперак цемры мы шчэ – жывыя.

Распальваем вогнішча, дыхаем дымам,
Верым, што “ў свеце пануе каханне”,
Салодзім гарбату горкім палынам,
Забельваем леташнім сьнегам – туманам.

А ты... ўжо не з намі. Ты сьветлым анёлам
Гуляеш ў хованкі з сонцам і ветрам,
Кідаеш ў далоні мне срэбныя зоры
І ціха ўсьміхаешся, гледзячы зверху.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.