Намаляваны Гасподзь
Паралельна танальнасци нашых паверхняў?
Твайму штучнаму госпаду – невялікае гора,
Ён на гэта і ўвагі, можа, не зверне.
Ты скоцішся ўніз, як більярдны шарык,
Як заўсёды, чапляючыся за свае неабходнасці,
А я ўзмахну крыламі сваіх мар
І палячу дыхаць сваёй верагоднасцю.
Ты дарэмна маліўся на аркуш паперы
Ці кавалак тканіны з выяваю твару, -
Няма ніякага сэнсу ў бязглуздай веры,
Ды і сам ты заблытаўся ў павуцінні хмар.
І толькі, можа, як ўзыйдуць зоркі,
І саламянага госпада скінуць і мора,
Ты адчуеш смак маёй праўды горкі
І паспрабуеш падняцца ўгору.
Свидетельство о публикации №106021800020