Апошнi прыпынак

Дзверы зачыняюцца – а-сця-рож-на!
З вокан не высоўваццца – ня-мож-на!
Паўгадзіны грукату... Хопіць! Даволі!
Мае колы коцяцца па маёй волі!

Заходзьце хто хоча – праезд бясплатны,
Усе, не запісаныя ў авечыя статкі,
Усе, хто бяжыць ад жыцця палону –
давайце да нас, у нашы вагоны.

Мы паклічам музыку – сядай побач!
Наступны прыпынак далёка за поўнач...
Даставай, сябра, сваю гітару,
Ды спявай пра жыццё, што ў нас адабралі.

Наш цягнік будзе пляскаць ў стальныя далоні,
А ты спявай пра нашы сівыя скроні,
Пра тое, што ў цябе ў кішэнях восень,
Што цягнік – гэта ўсё, што ў нас засталося,

Што наступны прыпынак будзе апошнім,
Што жыццё – чыгунка не мае кошту.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.