Па ходках да паветра

... Я лічу ступені
злева ўверх,
па дыяганалі.

Атрута ў венах
І д’ябальскі смех –
Мне так прадказалі.

Я ляжу на полі,
Б’юць нагамі,
Більярдны шарык.

Прададзена воля,
Прапітыя мары,
І Бог – пад нагамі.

Я бачу вясну,
А дыхаю белым
Подыхам смерці.

Прайграла вайну,
Лязом – ды па венах.
ДАЙЦЕ памерці.


Рецензии