Сустрэча

Лёгкія запоўнены атручаным паветрам.
Чапляюся, каб падаць, за колы самалётаў.
Глытаю неадольныя сто тысяч кіламетраў.
Я веру, плачу, дыхаю - ўпотай, усё ўпотай.

Я бачу тваю постаць у скрываўленым люстэрку,
Усьміхаешся, зьнікаеш – усяго мае ўспаміны.
Я на кашулю Сьмерці з сябе здымаю меркі
І шыю яе з ночы шаўковае тканіны.

Мы ўвосені на золку сустрэнемся з табою,
І памінальным звонам ўзляціць ўгору рэха,
І чорныя буслы зьбяруцца над ракою
Над могілкамі плакаць сьвяточным звонкім сьмехам.


Рецензии