Уладар

Уладар маіх мар,
маіх сноў гаспадар
я віншую цябе з перамогай!
І дарогай сваёю я крочу на ўсход.
Тваё сэрца як лёд
і як мёд.

Гаспадар маіх сноў
я баюся тых слоў,
што калісьці табе напішу я.
Мой нястрымны агонь
ты ўзяў у далонь.
З перамогай цябе я віншую!

Я лічу, што ты лепшы.
Але я хачу
каб ты чуў
боль змаўкаючых нот.
Чарадзей тых надзей,
што знішчаюць людзей,
тваё сэрца як мёд
і як лёд...

30 апреля-1 мая 2004


Рецензии
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.