Хлопчык са штучным вокам, якое не плача

- Сувораў! – чацвёрты раз паўтарыў Віктар з усё больш саркастычнай усмешкай. Так і бачна было, як сарказм распісваецца на твары хлопца, ставіць дату і подпіс: “На доўгую памяць. Сарказм”. Цяпер гэтае “Сувораў” дакладна прагучала як выклік.
Грэгары яшчэ не звыкся з новай мянушкай, і тым больш яна яго раздражняла. Але хлопец вырашыў не звяртаць увагі на выклік і працягваў перакладваць камяні з адной кучы ў іншую.
Гэта было яго ўлюбёным месцам. Закіданыя гаражы ледзьве не ў цэнтры іх невялічкага гарадка. Хаця дакладна цяжка сказаць, што тут было цэнтрам, а што не. Кіламетраў 7-8 у дыяметры іх горад нагадваў па форме амаль правільны круг. Зусім недалёка была ажыўленая шаша, а з іншага боку – прыватны сектар, за якім адразу ж віднеліся новыя шматпавярхоўкі. Аднак у гэтым закутку было так ціха, што заплюшчыўшы вочы, нельга было нават уявіць, што знаходзішся ў цэнтры горада, які б па велічыні ён не быў.
У гэтым гаражным лабірынце было лёгка заблукаць, але Грэгары і яго аднагодкі вывучылі шлях на памяць і нават ноччу маглі забрацца сюды без праблемаў. Тут яны гулялі ў вайнушку, тэрарыстаў і заложнікаў, узрывалі купленыя ў шапіку петарды і лазілі па дахах кінутых гаспадарамі гаражоў.
Яшчэ год назад, ці нават раней, Грэгары пачаў збіраць камяні на падмурак дома, які марыў пабудаваць. Але з-за няшчасця, якое з ім здарылася, хлопцу давялося прыпыніць сваю справу. Падчас адной з гульняў яму ў вока патрапіў камень. На жаль, орган выратаваць не ўдалося, аднак бацькі, аддаўшы ўсе свае зберажэнні, здолелі заплаціць за штучнае вока, якое цяпер і ззяла сваёй ненатуральнасцю на твары Грэгары.
Сапраўдныя вочы Грэгары былі зеленавата-карычневага колеру. Аднак яго новае вока было блакітным. Не такім, як неба, ці рака, што перасякала горад, дзелячы яго на дзве часткі. Такога колеру хлопец раней не сустракаў, а цяпер, час ад часу гледзячы ў люстэрка, ён спазнаваў новае адценне. Напачатку Грэгары пужаўся свайго вока. Першы раз, калі яму знялі павязку і дазволілі паглядзець у маленькае люстэрка, хлопец вельмі спужаўся, адвярнуўся і заплюшчыў вочы. Праз некалькі імгненняў заўважыў, што левае вока не заплюшчылася.
- Не бяда, - сказаў доктар. – Адчувальнасць яшчэ не вярнулася. Але хутка ўсё будзе ў парадку.
Па начах хлопцу хацелася плакаць. Аднак калі ён адчуваў, як сляза сцякае да правага вуха, а левая шчака застаецца сухой, яго ахопліваў яшчэ большы адчай. Праз некаторы час павязку знялі назаўсёды і дазволілі Грэгары выходзіць на вуліцу. Хлопец доўга не рашаўся на гэта, аднак усё жыццё дома не прасядзіш. І вось ужо другі дзень Грэгары наведваў сваё улюбёнае месца ў лабірынце закіданых гаражоў.
– Паслухай, Сувораў, я, здаецца, да цябе звяртаюся, - ніяк не мог адчапіца Віктар і пачаў сваё наступленне на Грэгары.
Той усё яшчэ перакладаў камяні, апусціўшы галаву і не гледзячы ў твар аднагодку. Аднак, калі ў полі яго зроку апынулася нага Віктара, якая ледзьве не ступіла яму на руку, Грэгары стала не проста крыўдна, а вельмі крыўдна. Маленькая слязінка з правага вока ўпала на камень.
Як быццам нічога не здарылася, Грэгары ўзняўся і камнем, што трымаў у правай руцэ, гахнуў Віктара па скроні. Той пахіснуўся і адышоў на некалькі няроўных крокаў назад і ўбок. “Трэба біць мацней, трэба біць мацней”, – гучала ў галаве Грэгары. Ён няспешна падышоў да праціўніка і ўдарыў яго яшчэ раз у тое ж самае месца. Віця зваліўся на пясок. На скроні з’явілася невялічкая плямка крыві. Грэгары, нібы звар’яцеўшы, але ў той жа час вельмі спакойна, не сустрэўшы супраціўлення ворага, біў яго камнем па носе, шыі, грудзі, усюды, куды трапляла рука. Віктар толькі скурчыўся і працягваў спакойна ляжаць, прыкрываючы рукамі галаву.
Калі труп распластаўся ва ўласнай крыві, Грэгары спыніўся. Першы раз за свае 10 гадоў яму даводзілася кагосьці біць. Рукавом сваёй сарочкі ён выцер слязу з правай шчакі. “Калі-небудзь трэба пачынаць”, – падумаў хлопец, моцна сціскаючы камень у руцэ.


Рецензии
Женя, а что натолкнуло тебя написать об этом?

Гена Сергиенко   06.12.2005 20:57     Заявить о нарушении
Просто ехала в метро в Нью-Йорке и увидела там мальчика с искусственным глазом. С виду такой добрый-добрый и хороший-хороший. И вдруг вот такие мысли какие-то про хорошего мальчика со злым началом из-за глаза.

Жэка   07.12.2005 23:23   Заявить о нарушении
А я знаю одного такого "мальчика" - изначально добрый, но обозлённый. Заливает этот жар...

Гена Сергиенко   07.12.2005 23:27   Заявить о нарушении
Какой ещё жар?

Так что, бывает такое, как я написала?

Жэка   08.12.2005 22:25   Заявить о нарушении
Да, жар у него в прямом и переносном смысле.
Потаённая злоба на мир, осложнённая алкоголизмом.

Конечно, ты писала не совсем об этом, но ассоциации вызвала...

Гена Сергиенко   09.12.2005 00:36   Заявить о нарушении