Рамантыка
А мне б знайсці такога рамантыка,
Каб пад дажджом, пад дажджом, пад хмарамі
Абдымкамі-ўсмешкамі мерацца.
І па пад'ездах шукаць прытулачкаў
І напляваць на чужыя позіркі
І каб па лужынах разам шлёпалі
І каб пялёсткі усе няцотныя
І пацалункі, бы водар ліпавы.
А я шукаю свайго рамантыка
Ў начных дажджах і вясенніх лужынах.
Свидетельство о публикации №105060901195