Час развiтацца з лапцямi

Памяцi Васiля Быкава...

Дзе вы, блакiтныя вочы свабоды?
Дзе ты, усмешка шчаслiвых людзей?
Хто пахаваў вас, хто выдаў нагроды?
Колькi ўжо мiнула з тых дзён падзей?

Памяць яшчэ падае нам сiгналы,
Памяць народа – то памяць твая…
Памятаць добра, але вельмi малы
Гэты наш подзвiг, калi ўся зямля

Стогне i гнецца, i просiць падмогi
Ад сваiх родных i любых сыноў,
Просiць каб ўрэшце ўзнялася на ногi
Самасвядомасць, прачнуўся ад сноў

Цiхi, пакорны народ i уцямiў,
Што нi хвiлiны ужо нельга чакаць,
Час ўжо прыйшоў развiтацца з лапцямi:
Зброю у рукi i сцяг трэба браць...


3.06.05


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.