Анатолю Сысу

На сэрцы і целе – раны.
Ахапак гваздзікаў нясу:
Пятнаццаць – дзядам-ветэранам,
І два – Анатолю Сысу.

А лівень спыняцца не стане.
Аскепкі сцякаюць з труны.
На белых пакетах смятаны:
”Нам шэсцьдзесят год ад вайны”.

Нам шэсцьдзесят год разам з мамай.
І сорак – нам разам з сястрой.
Вясной паміраць – надта рана.
У час - перамога вясной.

(9.05.2005)


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.