Салодка, балюча i горка... бел

«Салодка, балюча i горка…,” –
рука ветэрана дрыжыць… -
зноў аб Перамозе гаворка,
аб тым як хацелася жыць

і як шанавалі знамёны,
любілі цудоўных жанчын…
…На помніках толькі імёны…
Тут совы крычаць уначы,

зязюлечка ў лесе кукуе… -
чые яна лічыць гады?
…Удовы дагэтуль смуткуюць,
і дзеці прыходзяць сюды…

«Салодка, балюча i горка…,” –
рука ветэрана дрыжыць… -
аб лёсе ваенным гаворка,
аб тым як хацелася жыць…

Сакавік 2005 г.


Рецензии
На это произведение написано 15 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.