Водгук на верш В. Зуёнка Цi метад памылак i спробау?

Прабач,гiсторыя,прабач
За тое,что цябе трывожу.
Пытанняў,як на небе зор,
Але адказаў не знаходжу.
Ты здолееш дапамагчы,
Адказы даш на ўсе пытаннi:
I як мне памяць зберагчы?
I як мне жыць з душой у растаннi?
Душу маю,як i чужыя,
Даўно жадаюць растаптаць,
Яе спачатку адабралi,
А зараз будуць катаваць.
Язык у нас калiсць адсеклi
I песню «вырвалi з вушэй»,
Жывём усе, нiбыта ў пекле,
А што  ўжо можа быць цяжэй?
Ад мовы самi  адраклiся,
Не можам больш адкрыць вачэй,
I толькi сэрцы засталiся,
Але нам з iмi не лягчэй.
Бо сэрцы нашы яшчэ  б’юцца,
Яны iмкнуцца на прастор,
То горка плачуць, то смяюцца,
Яны ўзнiмаюцца да зор…


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.