*** Хачу застрэлiцца
хачу павесіцца
снег белы сцеліцца
у неба лесвіца
зіма халодная
туга няспынная
дачка ніводная
не стане слыннаю
сыноў нямашака
мужчыны – воіны
у лесе Машанька
спалох падвоены
снег ціха лётае
і дах пабелены
жыццё галёкае,
дзе я застрэлена.
(3.02.2005)
Свидетельство о публикации №105020301101