Землякам на белорусском языке
Запытаю ў травы мурожнай:
-Як сумелі пражыць мы век,
Лепей дом збудаваць ці можна?
-Шмат было сустэч і размоў,
Яшчэ больш развітання, размовін;
Вызначалі вы свой свіданак
То на поўдзень, а то на поўнач...
Прыпеў: Выбачайце, сяброўкi, сябры,
Што ваш лёс быў цяжкі такі,
Толькі ведайце, землякі, -
Мой лёс вашаму лёсу зрадні.
- Пэўна марылі вы на вясне,
Што даруе жыццё толькі лета
І дарэмна шукалі ў сне
Кветку-папараць да рассвету;
З глею і на пясчанной касе
Будавалі сваё жыллё,
Не падумаўшы, што разнясе,
Як щапу, бурнай рэчкай жыццё.
Прыпеў: Выбачайце, сяброўкi, сябры,
Што ваш лёс быў цяжкі такі,
Толькі ведайце, землякі, -
Мой лёс вашаму лёсу зрадні.
-Вёскі зноў сірацеюць біз вас,
Пустазелле забруджвае пожні,
Пaўжыцця засыпалі вы прах
Вашых родных ў мінулым стагоддзі.
Калі я запытаю ў крыніц:
“Як дажыць лепей век на свеце?!”, -
Адзавецца ў крыніцах вада,
Што жыццё наша – нашы дзеці!
Прыпеў: Выбачайце, сяброўкi, сябры,
Што ваш лёс быў цяжкі такі,
Толькі ведайце, землякі, -
Мой лёс вашаму лёсу зрадні.
Я прыеду да вас, землякі;
Я прыеду (з улікам абставін)
І на могілкі пойдзем, сябры,
Крыж схіліўшыся гуртам паправім;
Жменьку роднай глебы вазьму,
Ўсю слязьмі ее палівае,
Чарку поўную падыму,
Песню з вамі я заспяваю:
Прыпеў: Выбачайце, сяброўкi, сябры,
Што ваш лёс быў цяжкі такі,
Толькі ведайце, землякі, -
Наш лёс вашаму лёсу зрадні.
Свидетельство о публикации №105011800598