Небу

Дожджык льецца... Неба плача...
Кроплi сумныя звiняць.
Па аблоках хлопчык скача,
Памагае iм упасць.
Небу цяжка, Неба хоча
Скiнуць павуцiнне з хмар...
Можа, хутка загрукоча
Дождж маёвы, ды пажар
Разам з Сонцам разгарыцца,
Мост апусцiць праз раку,
Каб вясёлкай заiскрыцца.
Цецярушка на таку
Заспявае, як умее,
Штогадовы гiмн Вясне.
Добра як!.. Цi давядзецца,
Цi пачуцi яго мне?..
Нешта на душы маркотна,
Калi у Неба я гляджу.
Цiхенька прыйшла самота
Разам з кроплямi дажджу.
Дрэуцы, голлейка, пупышкi
Срэбрам водным зiхацяць.
Кроплi, нiбы тыя мышкi,
У землю хочуць пахаваць
Неба сум i адзiноту
Ды маю па iм самоту...

9.04.2004


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.