Людзi

Прысвячаецца Беларусі


Дарога, забытая богам і людам.
Яе пракладалі нідзе і усюды.
Яна – наша воля і наша пракляцце,
Вядзьмарка,  вар’ятка і родная маці.

Па той брукаванцы ўжо колькі стагоддзяў
Стары грузавік, мо, з Хрыстовых народзін
Хістаецца ў бокі і ледзьве трывае,
Пакуты маўкліва і горда прымае.

Не бачыш нічога, сляпы чалавеча:
На вузкай дарозе, забытай навечна,
Дрыжыць грузавік, бы у пыле-палудзе,
З паўсцёртым на дошчачцы надпісам  “Людзі”.

(6.01.2005)

PS. Палуда – сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў.


Рецензии
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →