Па-беларуску
Не множыць мой рэйтынг.
Тваё слова.
І мой waiting.
Сваё беларускае рэгі
У струнах гітары
Ты дорыш снегу.
А мне – мары.
Няхай гэта поўнае глупства,
Ды чую прадвесне –
Наступствы
Тваёй песні.
Я кола пачуццяў звужаю,
Але ў ім не вузка.
Кахаю.
Па-беларуску.
(23.12.2004)
Свидетельство о публикации №104122500232