К 60-летию с Дня Победы

Між вякамі жыццё засталося,
Між трывожнага часу галін,
Але стогне і ціха галосе
Ў нашых сэрцах адзін успамін...
Лясной птушкай і ветрам у полі
Зноў праносяцца спевы людзей,
Што змагаліся супраць нядолі,
Не звільнулі са шляху надзей.
Так чакалі святую свабоду!
Ваявалі і думкай жылі
Пра змаганне за лёс і прыроду,
За жыццё Беларускай Зямлі!
Не разлічвалі на дапамогу,
Крок за крокам гублялі сяброў... -
Атрымалі сваю перамогу
За людскія пакуты і кроў.
Між вякамі жыццё засталося,
Між трывожнага часу галін.
Толькі ў сэрцы зноў чорным галосе
Аб Вялікай Вайне ўспамін...


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.