Родной Беларуси
У сонечным свеце,
У белым ільняным абрусе,
На ростанях зорак,
Смяюцца дзе дзеці,
Відаць светлы твар Беларусі.
У звонкіх крыніцах,
У вёсках бясконцых,
Дзе рэхам увесь час адгукнуўся,
У злых навальніцах,
У шчасці, у сонцы
Чуваць галасы Беларусі.
Цябе не спужаюць
Цяжкія падзеі.
Табою адной ганаруся.
Няхай жа вітаюць
Павагай, надзеяй
Зноў сцяг твой, народ Беларусі!
Свидетельство о публикации №104110700633