Снежань
І здаецца, усё на свеце бела.
Усё хутчэй праходзяць дні,
Пралятае з імі снег нясмела.
У белым бархатным адзенні лес стаіць.
Дрэвы, як знямелыя фігуры.
Ярка снег на сонцы зіхаціць,
А ў вечары вандруюць злосныя віхуры.
Схапіла рэкі ў палон зіма,
Крышталікамі блішчыць лёд на іх.
Прырода замярла. І толькі цішыня
На ўсёй планеце. Мір заціх.
Адзін цудоўны белы снег кружыцца ў вышыні.
Здаецца, усё на свеце бела.
Усё хутчэй праходзяць дні
І з імі пралятае снег нясмела...
Свидетельство о публикации №104110700560