Браннае поле

              Браннае поле.

Ой ты поле змрочнае – браннае!
Ты не збожжам пшанічным засеяна,
А засеяна касцьмі ты чалавечымі.
А засеяна целамі воінаў.

Шмат без ліку – тут вось загінула.
Шмат без ліку – мечамі пасечана.
Палажылі галовушкі буйныя,
За радзіму – за вотчыну.

Не бываці тут - крыжу тэўтонскаму!
Не ступаці тут – каню татарскаму!
А расці тут – сынам дрыгавічэй.
Крывічэй – драўлян ды росічэй.

Не за срэбра - не за золата.
Паміралі тут айцы нашыя.
Паміралі за нас – сыноў сваіх.
Каб жілі мы – кахалі каб.

Каб кахаў ты дзяўчыну мілую.
Слухаў спевы летам птушынныя.
Каб бярог зямлю родную.
Паважаў айца з матачкай.


Рецензии