Царства холаду
Змрочныя сосны вяршіні ўпіваюць у неба.
Выкалаць хочуць вочы зорак бліскучых.
Каб не узрэлі тыя всёвідзячым вокам.
Як заганяе мароз звяроў у норы.
Хваля мяцелі танцуе у лесе умоўклым.
Дрэваў стагодніх ствалы цалуе халодна.
Іней галіны - як смерць мярцвяка абдымае.
Саван свой пасыпаючы дыяментам.
Зіма у нарад прадвянчальны зямлу апранае.
Склікае галодных ваўкоў харавод на вянчанне.
Еляў махнатыя лапы – далоні тытанаў.
Ў ахвяру сабе прымаюць - птушак замерзлых.
Пад манументам ільда – рака пахавана.
Спынілася, як ў венах кроў застывае...
Голад бязлітасны зводзіць звяроў у магілу.
Каб не пасмелі тыя, таптаць мрамур снегу.
Холад жалезнымі ікламі рве кару дрэваў.
Тут толькі ён паўнаўласны – адзіны ўладарнік.
Смотра на гэта месяц з паверху – бязмоўна.
Яго не кранаюць ні колькі, чужыя пакуты.
Свидетельство о публикации №104102301250