Всеслав Чарадзей
Спрытнай выдрай у рэку нырае.
Ляціць у небе сокалам белым.
Чорным воўкам нясецца па лесе.
Гэта князь Усяслаў Брачыслававіч.
Дрэў гаворку ён разумее.
Звер лясны яму паслухмяны.
Кожную траўку - кожны лісточак.
Ён аблашчыць – Ўсяслаў Брачыслававіч.
Хто сцеражэ супакой народа?
Хто абаронца шчасця люцкога?
Зорка ён за мяжой назірае!
Мудры князь Ўсяслаў Брачыслававіч.
Вораг зноў меч уздымае!
Хаты дрыгавічаў – зноў палыхаюць!
Ў`ецца зло чорным смогам.
Ўставай, князь Ўсяслаў Брачыслававіч!
Ваўкалак жудасна вые,
Крушыць сталь – шчыты ламае.
Ірве ворагаў на кавалкі.
Грозны князь Ўсяслаў Брачыслававіч.
Сын валхва – сын чарадзея.
Волат паганскі – волат лесу.
Слава твая, не памрэ ніколі,
Светлы князь Ўсяслаў Брачыслававіч!
Свидетельство о публикации №104102301248