Сокал
Як у бітве знедругам, за каханую,
Быў паранен – пабіт сокал жудасна.
Камянём ён упаў у чыста полюшка.
На сыру зямлю сеў, прыгаруніўся.
Прыгаруніўся ён – прызадумаўся.
Патупіў ён вочанькі ганарлівыя.
Ды кручына на яго навалілася.
Ды бяда да яго падступілася.
Сабіраліся ля сокала чорны вораны.
Ды над сокалам ясным насміхаліся.
Называлі сокала калекаю:
- Ты калека, калека немацны!
І сказаў ім у адказ сокал млад:
- Скора пройдзе мая бяда с кручынаю.
Зажыўлю я свае крылы быстрыя.
Зажыўлю свае раны глыбокія.
Панясуць мяне крылы моцныя.
Даганю стралою абідчыкаў.
Пераб`ю вас усіх да адзінага.
Крумкачы, груганы, чорны вораны.
Душанькі я з вас павытрасу!
Ды далей палячу да недруга.
Адаб`ю я сваю каханую.
Разам з ёй будзем жыць, ды радавацца!
Свидетельство о публикации №104102301246