Мёртвы ваяр

                Мёртвы ваяр.

Буду сказ вам баіць, а вы слухайце.
Пра магутных асілкаў – добрых молайцаў
Як ішлі яны на бітву супраць ворагаў.
Бітву жорсткую – сечу лютую.

Заступаліся за маці Русь радзімую.
За жанчын, дзядоў, маленькіх дзетачак.
Ў лясах – дрыгве сустрэлі заваёўнікаў.
Пад сякерай - зброя ворага, закрышылася...

...Ды ўпілася страла ў грудзі молайца.
На сыру зямлю галаву скланіў ён.
І з змярцвелых далоняў выпаў кісцень.
Прадсмяротная цяжкасть – сэрца стіснула.

А па што ты ляжыш, малады ваяр?
Аль не чуеш ты, плач сям`і сваёй?
Хто цяпер абароніць радзімы край,
Калі ўсе ляжаць, забіты – парублены!

Адказаў дух паўшага воіна:
Не памёр я – прылёг на хвіліначку.
Зараз войдзе ў мяне, моц роднай зямлі.
І ўстану я – сцяной каменнай.

А і ўзлячу я пад хмары – белым крэчэтам.
Дзе агонь палыхае – убачу я.
Ды нізрынусь у ніз, разквітацца каб –
Рабаванцаў і катаў ў зямлю пакласць.

Лягу я багной – цягучаю.
Пад капытам каня іншаземнага.
Абдымання майго не пазбегне таць.
Ў глыбокай дрыгве супакоіцца!

Ў цемры лесу, ваўком чорным – прывідным.
Паланян адаб`ю у ворага.
Я пачую усюды - жахлівы стогн.
Не спазнюся ніколі – дапамогу даць!


Рецензии