Да апошняй кроплi

Усё для цябе
да апошняй кроплi
да апошняй кроплi крывi
да апошняй казкi,
непрачытанай
ненароджаным дзецям маiм
тваiм.
Не здзiўляйся
гэта ўсяго толькi фарба
сапраўднае - унутры.
Не званi
не пiшы
не глядзi пры сустрэчы.
Я адключу тэлефон
памяняю месца жыхарства
я знiкну
да апошняй кроплi крывi
ў ненароджаных дзецях.
Я пакiну сябе ў сваiх вершах,
непрачытаных ўслых,
у няздзейсненых марах
i абяцаннях
у няздзейсненым танга.

Ты забудзеш.

Я хацела б iнакш. 

(30.07.2004, Нью-Ёрк)


Рецензии
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.