Не хвалюй маё мора

Не хвалюй маё мора кахання.
Я забыла ўжо нашы спатканнi,
Калi сонца гарэла мiж намi,
Абдымаючы марамi, снамi.
Супакой маё мора кахання.

Не хвалюй маё мора надзеi.
Мы канца дачакалiся дзеi,
У каторай сыграў ты няўмела,
На асфальце пакiнуўшы мелам:
«Забiрай маё морa надзеi».

Не хвалюй маё сэрца i душу.
Iх пачаць ўсё спачатку прымушу.
Несцярпiмыя моцныя раны
Пахаваюць ў мiнулым туманы.
Выбачай маё сэрца i душу!
8.05.04


Рецензии