Памяць

Колькі часу мінула з тых пор, як загінуў мой дзед...
Мне бабуля казала, што шчырым і добрым ён быў.
Лесніком яго помняць, пакінуў глыбокі свой след
У тутэйшых садах сярод яблынь, парэчак і сліў.

Ён у лесе парадак любіў і заўсёды яго шанаваў,
Сябраваў з жыхарамі дубраў і сасновых бароў.
Грыву, што ў балоце народ яго імем назваў.
Там збіраюць маліну і шмат яшчэ іншых дароў.

Я таксама хачу так пражыць, каб застаўся мой след,
І не трэба геройства,  страляць ці гарэць у агне.
А сумленна на працу хадзіць, як рабіў гэта дзед,
Гадаваць сваіх дзетак і даць ім, што далі і мне.


Рецензии
На это произведение написано 25 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →