Мир создан лишь для нас двоих

Природа просыпается весной,
Все чувства всколыхнутся,
И я пойму, не быть одной,
Любовь она вернется.
Я встретила тебя вчера,
Под водопадом пенья птиц,
До этого жила одна,
В стране далёких небылиц.
Теперь я таю на губах твоих,
В объятьях нежных я тону,
Мир создан лишь для нас двоих,
И третьих не дано.
ончыцца яна,
Як сталь, трывалая самота
Душу напоўнiла да дна,

Яна бясконца горка плача.
Дзе выйсце добрае шукаць?
Адзiны шлях, дзе ёсць удача:
Ўдваiх быць можна, як кахаць.

18.11.2000


4720     ЗДАВАЛЬНIЦЦА ВОСЕННЮ

У вечнасць адыходзiць, што мiне,
Па-iншаму нiколi не здарыцца.
Чаго бясконца плакаць па вясне,
Калi яна ужо не паўтарыцца?

Тым болей, што i лета ўжо прайшло,
На скронях рэдкi iней серабрыцца,
Цяпла менш стала, горшае святло,
I восенню патрэбна здавальнiцца.

5.12.2000


4730     АСЕННI СМУТАК

Не пладаносiць болей сад,
Не каласуе болей нiва,
Не вернеш маладосць назад,
Яна пранеслася iмклiва.

Сукi на дрэвах – як крыжы,
Не ззяе золата на пожнi,
Асеннi смутак на душы
Пануе сталы i апошнi.

7.12.2000


4765     РАКА НАПАСЦЯЎ

Вецер лiсцяў зрывае абрыўкi,
Дожджык сее абрыдлай мукой,
Вельмi сумна, як робiш памылкi,
На бяду, сваёй ўласнай рукой.

Замест цiхага, сцiплага шчасця
Нарабiла маркоты рука,
Дапякаюць бясконца напасцi,
I бяжыць iх плынь, быццам рака.

16.12.2000


4774     ЧАКАННЕ ЖУРАЎЛЁЎ

Як птушка, радасць хутка паляцела,
А я з надзеяй ёй услед гляджу,
I стома запаўняе маё цела,
Як змей, ўпаўзае сум ў маю душу.

Ператрываю холад i завею,
Хачу, каб днi вясновыя прыйшлi,
Ў душы каб месца не знайшлося змею,
Каб з выраю вярнулiсь жураўлi.

17.12.2000


4799     НАЧНАЯ ЗАВIРУХА

За шыбамi злуецца завiруха –
Сяброўка доўгiх снежаньскiх начэй,
Як рана, у душы вiруе скруха,
Бяссонне не дае стулiць вачэй.

Бо думкi завялi ў часы кахання:
Квiтнелi вiшнi i была вясна...
Мне завiруха сыпле снег да рання,
Ад дум зусiм стамiлася адна.

24.12.2000


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.